Валютныя рэзервы Кітая павялічваюцца цягам года.
Як вынікае з апублікаваных дадзеных Народнага банка Кітая, па стане на канец студзеня валютныя рэзервы Кітая склалі 3,16 трлн долараў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3] Такім чынам, рост валютных рэзерваў адзначаецца ўжо 12 месяцаў запар, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Дадзеная лічба аказалася трохі ніжэй рынкавых чаканняў - $3,17 трлн, аднак на $21,5 млрд. больш за паказчык, зарэгістраваны ў канцы снежня 2017 года, сведчаць дадзеныя Цэнтрабанка. Дзякуючы ўмацаванню эканамічнай асновы і стабілізацыі юаня, аб'ём валютных запасаў краіны стабільна павялічваецца з лютага 2017 года пасля таго, як у студзені мінулага года ён апусціўся ніжэй за адзнаку ў $3 трлн.
Паводле дадзеных, залатыя рэзервы Кітая засталіся без змен - 59,24 млн унцый або $79,68 млрд. у вартасным выражэнні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya