Ці добра вы ведаеце родную мову? Даведацца пра гэта можна з дапамогай SMS-тэста ад мабільнага аператара. Абаненту МТС трэба набраць на сваім тэлефоне *881#. Сэрвіс прапануе яму адказаць на 5 пытанняў, а потым выправіць яго памылкі і падсумуе вынік: пакажа, колькі чалавек адказалі правільна на столькі ж пытанняў, як і вы. Усе запыты на нумар *881# — бясплатныя.
Тэст распрацаваны на базе сэрвісу МТС «Родная мова» [1], мэта якога — дапамагчы ўсім ахвотным палепшыць веданне беларускай мовы. Падпісчыкам сэрвісу штодня прыходзяць SMS-заданні, якія залежаць ад узроўню падрыхтоўкі карыстальніка.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://www.mts.by/mobile/entertainment/fun/mova/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-rodnay-movy