Абласное зімовае спартыўнае свята "Беларуская лыжня - 2018" пройдзе 24 лютага ў Магілёве, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
Традыцыйна ў мерапрыемстве, якое будуць праводзіць у Пячэрскім лесапарку, прымуць удзел каля 500 чалавек. Яны прадставяць ўсе раёны вобласці, а таксама Магілёў і Бабруйск.
У праграме спаборніцтваў лыжнікаў 13 стартавых забегаў у сямі ўзроставых катэгорыях. У іх возьмуць удзел пераможцы рэгіянальных аналагічных зімовых спаборніцтваў, а таксама старшыні камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў аблвыканкама і іх намеснікі, старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацый і іх намеснікі.
Каманды-пераможцы ўзнагародзяць кубкамі і дыпломамі, а лепшым у асабістым заліку ўручаць медалі, дыпломы і падарункі.
Удзельнікаў свята чакаюць спартыўныя конкурсы, культурна-забаўляльная праграма, салдацкая каша і гарачая гарбата. На пляцоўцы разгорнецца выязны гандаль, будуць працаваць пункты пракату лыжаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступае ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyzhy
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyzhnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/zima
[6] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-lyzhnya-2018