Госці XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" змогуць убачыць шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты". Аб гэтым паведаміў дырэктар Вялікага Маскоўскага цырка народны артыст Расіі Эдгард Запашны.
"Праграма "UFO. Цырк з іншай планеты" была паказана ў Мінску ў 2014 годзе і ўстанавіла другі рэкорд па наведвальнасці "Мінск-Арэны" пасля чэмпіянату свету па хакеі. Яе паглядзелі больш за 70 тыс. чалавек. Таму я рады, што жыхары і госці Віцебска таксама змогуць у дні фестывалю паглядзець гэтае шоу", - распавёў прадстаўнік вядомай цыркавой дынастыі.
Пляцоўкай для "Цырка з іншай планеты" стане Лядовы палац, усяго запланавана даць 25 прадстаўленняў, паглядзець шоу змогуць больш за 40 тыс. гледачоў.
Акрамя таго, плануецца, што ў Віцебск будзе прывезены самы вялікі флакон духоў з водарам UFO, які быў створаны адмыслова для шоу і прэзентаваны ў Мінску падчас выступаў Цырка братоў Запашных у 2014 годзе. Гэта ўнікальная распрацоўка аб'ёмам 130 л (раней самы вялікі флакон не перавышаў 20 л) і вышынёй больш за 50 см. Флакон унікальны тым, што ён напоўнены незвычайнымі духамі UFO, у выбары водару і працы над ім асабіста прымаў удзел Эдгард Запашны.
Самы вялікі флакон з водарам UFO унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, а ўбачыць яго можна ў Вялікім Маскоўскім цырку.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyrk-bratou-zapashnyh
[3] https://zviazda.by/be/tags/edgard-zapashny
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyrk
[5] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku