Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй, які адбудзецца 25 лютага (пачатак у 12.00) па адрасе: г. Мінск, вуліца Свярдлова, 13.
На Дні адкрытых дзвярэй будуць прадстаўлены спецыяльнасці, на якія плануецца ажыццяўляць прыём абітурыентаў у 2018 годзе, план і парадак прыёму на дзённую і завочную формы навучання, асаблівасці правядзення цэнтралізаванага тэставання і іншая важная інфармацыя.
Менавіта ў БДТУ сёння рыхтуюць будучых спецыялістаў для лясной галіны. Тут ёсць лесагаспадарчы факультэт, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці.
Для ўдзельнікаў Дня адкрытых дзвярэй будуць арганізаваны экскурсіі па вучэбных кабінетах і лабараторыях, у якіх праводзяцца заняткі, для азнаямлення з матэрыяльна-тэхнічнай базай і сацыяльна-бытавымі ўмовамі навучання ў БДТУ.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (8017) 327-06-91, (8029) 122-81-03 або па электроннай пошце: pk@belstu.by (прыёмная камісія БДТУ).
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdtu