У Пекіне сталі спаганяць плату за праезд на ліфце ў некаторых жылых дамах, паведамляе BBC News.
Першыя платныя ліфты ўсталявалі ў старых будынках на поўдні горада, дзе раней былі толькі лесвіцы. Пры аплаце выкарыстоўваецца тая ж тэхналогія, што і ў грамадскім транспарце. Каб трапіць у ліфт, неабходна паднесці да валідатара электронны білет, з якога будзе знята 0,2 юаня (каля 6 нашых капеек). Некаторыя жыхары вітаюць новаўвядзенне. Па словах 60-гадовай Ян Гуйсян, пасля з'яўлення платнага ліфта ёй больш не даводзіцца хадзіць па лесвіцы з цяжкімі сумкамі. У сацыяльных сетках карыстальнікі адрэагавалі на навіну скептычна. Паводле ацэнкі Beіjіng News, у сярэднім жыхары будуць траціць на аплату ліфтаў каля 100 юаняў штомесяц (больш за 30 рублёў).
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/pekin
[6] https://zviazda.by/be/tags/lift
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen