Новы тэмпературны рэкорд зімы усталяваны ў Докшыцах Віцебскай вобласці ноччу 23 лютага, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Ноччу ў Докшыцах быў усталяваны новы тэмпературны мінімум гэтай зімы - 28,9 градуса марозу. Моцныя маразы захаваюцца да канца лютага, таму магчымыя новыя тэмпературныя рэкорды і ў наступныя дні", - сказалі ў Гідраметцэнтры.
У апошнія дні каляндарнай зімы ў сувязі з уварваннем арктычнага паветра ў Беларусі ўсталявалася вельмі халоднае надвор'е з тэмпературным фонам, значна ніжэйшым за кліматычную норму. Чакаецца самы працяглы перыяд вельмі халоднага надвор'я ў адыходзячым зімовым сезоне. У бліжэйшыя дні ў начныя і ранішнія гадзіны пры праясненнях тэмпература паветра па краіне можа паніжацца да 28 градусаў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore