Кітай прыступіў да рэалізацыі глабальнага праекта.
Кітай прыступіў да рэалізацыі навуковага праекта па вялікіх дадзеных аб Зямлі, паведаміла Акадэмія навук Кітая (АНК), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Дадзены праект платформы воблачнага сэрвісу накіраваны на стварэнне адкрытага міжнароднага цэнтра вялікіх дадзеных аб Зямлі. Гэта адзін з 19 стратэгічных даследчых праектаў класа А, запушчаных АНК з 2011 года. Акадэмік Інстытута дыстанцыйнага зандзіравання і лічбавай Зямлі пры АНК, кіраўнік праекта Го Хуадун сказаў, што гэты праект будзе інтэграваць вялікія дадзеныя ў галіне рэсурсаў, навакольнага асяроддзя, біяразнастайнасці і экасістэм для правядзення даследаванняў.
Праект імкнецца зрабіць прарывы ў сферы навук аб Зямлі, навук аб жыцці і звязаных з імі дысцыплін. Як паведамляецца, у рамках праекта будзе створаны шэраг навуковых платформаў, сярод іх - "Лічбавыя пояс і шлях", "Панарама прыгожага Кітая", "Лічбавая Зямля".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya