У гэту суботу, 3 сакавіка, у эфіры «Беларусь 1» стартуе пяты сезон тэлевізійнай энцыклапедыі садаводаў і агароднікаў — праекта «Дача». Яго нязменныя ўдзельнікі — вядучая ТРК «Магілёў» Таццяна Ларына і аператар Юрый Аўласцоў — працягнуць вандроўкі па незвычайных і па-асабліваму ўтульных «шасцісоткавых фазэндах» беларусаў.
Таццяна Ларына, як і раней, будзе не толькі расказваць пра падводныя камяні і нюансы загараднай гаспадаркі, але і ўласнаручна працаваць на градах і вырошчваць улюбёныя кветкі. А яе памагатыя, вопытныя навукоўцы і селекцыянеры, падкажуць, як выбіраць, даглядаць, нарыхтоўваць тую ці іншую гародніну і садавіну.
«У юбілейным сезоне акцэнт будзе зроблены на карысных тэматычных блоках «Месяцавы каляндар» і «Няма праблем», — анансуюць аўтары праграмы. — Акрамя таго, самыя актыўныя і цікаўныя змогуць паўдзельнічаць у новай забаўляльнай рубрыцы — віктарыне, у якой па фотаздымках трэба будзе адгадаць распаўсюджаныя ў свеце, але малавядомыя ў Беларусі віды раслін, а пазней, магчыма, паспрабаваць вырасціць іх у сябе на дачы!»
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-2