Летась у Паднябеснай заўважана станоўчая тэндэнцыя.
Паказчыкі мацярынскай смяротнасці ў Кітаі летась скараціліся да 19,6 на 100 тысяч у параўнанні з 19,9 на 100 тысяч у 2016-м. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Паказчыкі дзіцячай смяротнасці таксама скараціліся за мінулы год - з 7,5 да 6,8. Такім чынам, разрыў па ўказаных статыстычных дадзеных паміж Кітаем і развітымі краінамі скарачаецца. У камітэце дадзеныя змены звязваюць з паляпшэннем паслуг аховы здароўя, якія прадастаўляюцца маці і дзецям, за кошт прадастаўлення вялікіх рэсурсаў на нізавым узроўні.
Прадстаўнікі структуры заўважылі, што Кітай плануе забяспечыць наяўнасць па меншай меры адной публічнай установы па ахове здароўя маці і дзяцей у кожным павеце да 2020 года. КНР таксама плануе да 2030-га дамагчыся зніжэння паказчыкаў мацярынскай смяротнасці да 12 на 100 тысяч, а дзіцячай смяротнасці - да 5 на 1000.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya