Настаў сезон “цзінчжэ”.
У Паднябеснай настаў трэці перыяд 24-сезоннага сельскагаспадарчага календара - «цзінчжэ» («абуджэнне казурак»), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Як абвяшчаюць прыказкі, «вясновы гром палохае казурак», «грыміць гром і ўсё абуджаецца». Да гэтага яны знаходзяцца ў спячцы, хаваюцца ад зімовага халоднага надвор'я, не п'юць і не ядуць, «закопваюцца ў зямлю» (у кітайскай мове гэтае слова «чжэ»), з надыходам вясны, вясновы гром іх абуджае, «раптам абуджае» (у кітайскай мове - «цзін»). Таму падчас «цзінчжэ» абуджаюцца казуркі, надвор'е становіцца цяплей.
Сезон падзяляецца на тры падсезоны: красаванне персіка, спевы кітайскай івалгі, прылёт ластавак. У гэты перыяд на большай частцы краіны пачынаецца вясенняе ўзворванне. Паўсюль можна назіраць актыўную дзейнасць. Падчас «цзінчжэ» надвор'е становіцца цяплей, аднак на поўначы краіны пад уплывам халоднага паветра розніца ў ранішніх і вячэрніх тэмпературах адносна вялікая. Таму для сезона характэрная зменлівае надвор'е, не рэкамендуецца заўчасна пераходзіць на лёгкую вопратку.
Акрамя гэтага, з надыходам сезону «цзінчжэ» і пацяпленнем, да актыўнага ладу жыцця вяртаюцца не толькі розныя жывёлы, але і мікраарганізмы, распаўсюджваюцца розныя інфекцыйныя хваробы. Трэба быць асабліва асцярожнымі ў сувязі са зменлівым надвор'ем, прадухіляць прастуды, грып і сардэчна-сасудзістыя захворванні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya