Гендырэктар "Беларуськалія" Іван Галаваты ў эфіры АНТ пацвердзіў гібель рабочых пры абвале [1].
"На жаль, цуду не адбылося, хлопцы загінулі", - адзначыў Іван Галаваты.
Як паведамілі на прадпрыемстве, 9 сакавіка на падземным горным участку №10 рудніка 3-га рудаўпраўлення у змену з 11.50 да 18.50 пры выкананні комплексам ПКС-8 №4 засечкі на тэхналагічную сбойку 22-б заходняга слупа гарызонту 620м адбыўся раптоўны выкід солі і газу. Інтэнсіўнасць выкіду склала каля 600 куб. м горнай масы. Праходчы камбайн і самаходны вагон апынуліся цалкам засыпаны выкінутай пародай.
У ноч з 10 на 11 сакавіка горнавыратавальнікі з-пад завалу дасталі машыніста горных выемачных машын Максіма Іванова і горнарабочага ачышчальнага забою Дзмітрыя Валькова 1973 і 1985 гадоў нараджэння. Шахцёры загінулі.
"Беларуськалій" выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых шахцёраў. "Калектыў ААТ "Беларуськалій" глыбока смуткуе аб гібелі сваіх работнікаў. Выказваем шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім загінулых", - гаворыцца ў паведамленні.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180309/1520625878-u-shahce-belaruskaliya-adbyusya-abval-2-chalaveki-pad-zavalami
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aat-belaruskaliy