Брыгада будаўнікоў па ўзвядзенні культавых аб'ектаў — Аляксандр Рослаўцаў, Іосіф Шырокі, Чэслаў Ваховіч, Сяргей Батура, завяршаюць яшчэ адзін — пазалочаны купал для праваслаўнага храма, які будуецца на ўездзе ў Слуцк. Брыгаду можна назваць спецыялістамі шырокага профілю — мулярамі, плітачнікамі, зваршчыкамі, сталярамі, аддзелачнікамі. Але фішка калектыву ў тым, што яны выконваюць эксклюзіўныя заказы — вырабляюць канструкцыі шатроў, барабанаў і купалаў, «апранаюць» іх у золата, устанаўліваюць на будынак. А таксама робяць кроўлю стромкіх дахаў бажніц. Будаўнічая геаграфія аб'ектаў духоўнага прызначэння, якія ўжо ўпрыгожваюць многія вёскі, былыя мястэчкі і гарады, сведчыць пра запатрабаванасць і майстэрства калектыву. Магілёўская, Віцебская, Мінская вобласці, Докшыцкі і Бялыніцкі раёны, горад Мінск. Гэта толькі невялікі спіс месцаў, дзе ўзвышаюцца і зіхацяць над наваколлем іх храмы. Толькі ў Слуцкім раёне гэты праваслаўны храм — ужо чацвёрты на ліку бляхароў-кровельшчыкаў.
Яны сустрэліся дзесяць гадоў таму. Хто з Ліды, хто з Бягомля, Мінска, Навагрудскай Любчы. Каб працягваць адраджэнне духоўных традыцый.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Слуцкі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-na-trynaccatuyu-0