Капітан беларускіх паралімпійцаў Дзмітрый Лобан заваяваў срэбра Гульняў у Пхенчхане-2018 у лыжным спрынце на 1,1 км для спартсменаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата.
У фінале Дзмітрый Лобан (катэгорыя LW12) толькі па выніках фотафінішу саступіў амерыканцу Эндру Соулу, з якім паказаў аднолькавы час (3.31,4).
Гэта ўжо другая ўзнагарода Дзмітрыя Лобана на Гульнях у Пхенчхане. Раней ён заваяваў срэбра ў біятлоннай спрынтарскай гонцы на 7,5 км.
Усяго ў актыве беларускіх паралімпійцаў у Пхенчхане ўжо 8 медалёў (2 залатыя, 4 сярэбраныя, 2 бронзавыя).
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://sport.tut.by/news/aboutsport/584774.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/paralimpiyada-u-phyonchhane