Ангела Меркель пераабраная на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Большасць дэпутатаў германскага Бундэстага прагаласавала за перавыбранне Ангелы Меркель. Так, у яе падтрымку выступілі 364 чалавекі з 709.
Раней кандыдатуру Ангелы Меркель для перавыбрання на пасаду канцлера вылучыў прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/angela-merkel