Вялікабрытанія вышле 23 расійскіх дыпламата ў адказ на замах на жыццё на былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку. Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй.
Гаворка ідзе пра людзей, якія, па дадзеных Вялікабрытаніі, працуюць на расійскую разведку. "З дапамогай гэтай высылкі мы на гады разбурым магчымасці расійскай разведкі ў Вялікабрытаніі", - заявіла Мэй.
Вялікабрытанія вырашыла замарозіць усе запланаваныя кантакты з Расіяй на вышэйшым узроўні. Урад адклікае запрашэнне міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова наведаць Вялікабрытанію; на чэмпіянат свету па футболе ў РФ не прыедуць члены ўрада і каралеўскай сям'і.
meduza.io [1]
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2018/03/14/velikobritaniya-vyshlet-23-rossiyskih-diplomatov
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pasol
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-skrypal