У сувязі з набліжэннем сезоннай актывізацыі незаконнага збору і продажу на рынках “чырвонакніжнай” расліны чарамшы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб забароне на самавольнае выманне і знішчэнне названай дзікай расліны і заклікае грамадзян не стымуляваць пакупкамі яе незаконны збор.
Самавольнае выманне і знішчэнне чарамшы цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь. Мінпрыроды звяртаецца да грамадзян з просьбай інфармаваць аб фактах выяўлення незаконнага збору чарамшы абласныя, раённыя і гарадскія інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Разам з тым спецыялісты міністэрства заклікаюць вырошчваць гэтую расліну самім. “Лепшы спосаб дапамагчы прыродзе — вырасціць чарамшу самім на прысядзібных участках. Яна добра размнажаецца насеннем і расадай, непатрабавальная”, раяць у Мінпрыроды.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/charamsha