Ён прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі.
Сі Цзіньпін, які сёння быў абраны старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР падчас 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 13-га склікання, прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі КНР у Доме народных сходаў у Пекіне. Такая цырымонія праводзіцца ў Кітаі ўпершыню, перадае "Жэньминь жыбаа" анлайн" [3].
Выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся сёння раніцай на пятым пленарным пасяджэнні першай сесіі УСНП 13-га склікання шляхам тайнага галасавання. Усе прысутныя 2970 дэпутатаў аднагалосна прагаласавалі "за". Як вядома, Сі Цзіньпін быў абраны на пасаду старшыні КНР на сесіі УСНП 12-га склікання ў сакавіку 2013 года.
Акрамя таго, Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, захаваўшы ў сваіх руках партыйнае, ваеннае і дзяржаўнае кіраўніцтва. Віцэ-старшынёй КНР абраны былы сакратар галоўнага антыкарупцыйнага органа Кампартыі Кітая Ван Цішань.
Пасада старшыні КНР быў заснавана паводле канстытуцыі краіны 1954 года, адменена ў 1975 годзе, а затым зноў адноўлена ў 1982 годзе. Да 11 сакавіка гэтага года старшыня КНР мог абірацца тэрмінам на пяць гадоў і займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны, аднак на цяперашняй сесіі дэпутаты УСНП унеслі папраўкі ў канстытуцыю краіны, адмяніўшы абмежаванні на тэрмін паўнамоцтваў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya