Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка супраць таго, каб нагрузка ў школах была роўная студэнцкай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.
Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на праблеме залішняй нагрузкі школьнікаў. "Не трэба перагружаць дзяцей, не трэба іх рабіць у школе студэнтамі", - сказаў ён. На думку кіраўніка дзяржавы, у школах трэба выкладаць тое, што застанецца ў галаве пасля ўступлення ў дарослае самастойнае жыццё.
Вучні старэйшых класаў праводзяць у школе па 6-7 гадзін, некалькі гадзін сыходзіць на падрыхтоўку хатняга задання. На спорт і хобі ў сучасных дзяцей часцяком не застаецца часу, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Праблемы ёсць і ў ВНУ, дзе цяпер скарачаюцца тэрміны падрыхтоўкі па шэрагу спецыяльнасцяў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, якасць адукацыі ВНУ неабходна павышаць. "ВНУ павінна быць прыступкай да практычнай дзейнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka