У Мінску ў грамадзяніна Малдовы канфіскавалі каля 600 г псіхатропаў.
Праваахоўнікі увечары 20 сакавіка затрымалі ў Мінску грамадзяніна Малдовы. У яго на здымнай кватэры было выяўлена і канфіскавана каля 600 г псіхатропаў - 447 г альфа-PVP і 148 г пара-метылэфедрону.
Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).
mvd.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://mvd.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki