ЗША і краіны ЕС вырашылі выслаць больш за 90 расійскіх дыпламатаў з-за атручвання [1] Скрыпаля.
ЗША абвясцілі пра высылку 60 расійскіх дыпламатаў пасля атручвання былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі, паведамляе [2] Reuters. У лік высланых дыпламатаў увойдуць 12 прадстаўнікоў Расіі ў ААН, у якіх у мінулым былі сувязі з расійскай разведкай.
Акрамя гэтага, улады ЗША закрыюць консульства Расіі ў Сіэтле.
Украіна абвясціла [3] аб высылцы 13 дыпламатаў, Францыю, Польшчу, Германію, Чэхію пакінуць чатыры прадстаўнікі, Літву - тры дыпламаты, Нідэрланды, Данію і Італію - два прадстаўнікі Расіі, а Латвія, Румынія, Швецыя і Эстонія вышле па аднаму дыпламату.
Улады Канады заявілі, што "у знак салідарнасці з Вялікабрытаніяй" краіна высылае чатырох дыпламатаў.
Былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль у 2006 годзе быў асуджаны ў Расіі за шпіянаж на карысць брытанскай разведкі, а праз чатыры гады перададзены Вялікабрытаніі ў рамках "абмену шпіёнамі". 4 сакавіка Скрыпаля і яго дачку Юлію знайшлі без прытомнасці ў англійскай горадзе Солсберы.
Вялікабрытанія абвінаваціла Расію ў дачыненні да спробы атручвання Скрыпалёў і аб'явіла 23 расійскіх дыпламатаў персонамі нон грата.
Новая газета [4]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180314/1521035483-vyalikabrytaniya-vyshle-z-krainy-23-rasiyskih-dyplamata
[2] https://www.reuters.com/article/us-britain-russia-usa/trump-orders-60-russians-expelled-after-uk-nerve-agent-attack-idUSKBN1H21MR?feedType=RSS&feedName=topNews&utm_medium=Social&utm_source=twitter
[3] https://apnews.com/d36c882d4c204ee2a317797f66acee3b?utm_campaign=SocialFlow&utm_source=Twitter&utm_medium=AP&__twitter_impression=true
[4] https://www.novayagazeta.ru/news/2018/03/26/140492-ssha-i-strany-es-ob-yavili-o-vysylke-rossiyskih-diplomatov?utm_source=push
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-skrypal