Аб гэтым паведаміў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.
Ён адзначыў, што гістарычны будынак, які знаходзіцца ў цэнтры Гродна, пераходзіў з рук у рукі да розных інвестараў. Год таму па рашэнні эканамічнага суда ён быў вернуты ў камунальную ўласнасць горада, а літаральна праз некалькі месяцаў тут адбыўся пажар, які пашкодзіў значную частку аб’екта.
— Зараз вядуцца перагаворы з шэрагам інвестараў, якім пастаўлены пэўныя ўмовы па аднаўленні выгляду завода, — адзначыў Краўцоў. — Спадзяёмся, што яны зацікавяцца гэтым аб’ектам, які знаходзіцца ў прыгожым месцы на беразе Нёмана, і напоўняць яго новым, цікавым зместам.
Нагадаем, што будынак быў некалі палацам і належаў роду Сапегаў і Агінскіх. У другой палове 19 стагоддзя аўстрыйскі купец заснаваў тут броварню. Традыцыі былі працягнуты і ў савецкі час, але завод не вытрымаў канкурэнцыі і 10 гадоў таму яго закрылі. Аб’ект некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён і толькі праз пяць гадоў яго прадалі. Але пэўных вынікаў гэта не прынесла.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-kraucou
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[5] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-piuzavod