Анастасія Швайбовіч, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях:
— Самае першае, што кідаецца ў вочы, калі разгортваеш чарговы нумар газеты, — гэта яе тэматычная разнастайнасць. Шмат матэрыялаў друкуецца аб людзях, эканоміцы, жыцці ў рэгіёнах краіны, бяспецы жыццядзейнасці. Вельмі прыемна чытаць газету на беларускай мове. У кожным матэрыяле відавочна, што журналісты падыходзяць з душой да сваіх публікацый. Кожны тэкст яны прапускаюць праз сябе, займаюцца аналітыкай, а не проста выкладаюць пералік якіх-небудзь фактаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/ya-znou-vybirayu-zvyazdu