Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паведамленне аб загаранні смецця ў памяшканні вентыляцыйнай камеры ў падвале сяміпавярховага цаглянага будынка лячэбнага корпуса Салігорскай ЦРБ ратавальнікі атрымала 6 красавіка ў 19.22. Работнікі МНС і адміністрацыя ўстановы аховы здароўя эвакуіравалі з будынка 299 чалавек. Пацярпелых няма.
«На шостым паверсе корпуса праводзіўся касметычны рамонт памяшканняў. На момант здарэння былі часткова дэмантаваныя элементы вентыляцыі. Загаранне смецця адбылося ў падвале і было аператыўна ліквідавана ратавальнікамі. Прычына таго, што адбылося, устанаўліваецца. Хутчэй за ўсё, хтосьці паліў у памяшканні венткамеры і выкінуў недакурак у шахту, на дне якой знаходзіліся гаручае будаўнічае смецце. Своечасовае выяўленне загарання, аператыўнае прыбыццё ратавальнікаў і арганізаваная эвакуацыя дазволілі не дапусціць узнікненне пажару», - гаворыцца ў паведамленні.
МНС нагадвае, што паводле заканадаўства кіраўнікі абавязаны забяспечыць выкананне і кантроль выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб'ектах.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/balnica
[4] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk