Школьніца Ляа Вэньцы атрымала ад бацькі незвычайны падарунак - драўляны дамок, які той будаваў два гады, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Будынак плошчай 62 квадратных метра выкананы з дрэва, на яго сышло 52 бярвяны. Высветлілася, што Ляа Вэньцы любіць казку "Беласнежка" і марыла аб драўляным доміку як у казцы. Каб рэалізаваць мару Вэньцы, бацька сам распрацаваў чарцёж, выбраў будаўнічыя матэрыялы, зрабіў стол, крэслы і іншую мэблю сваімі рукамі.
Домік пабудаваны ў еўрапейскім стылі, тут ёсць арэлі, камін, татамі і печка. Акрамя таго, будынак цалкам экалагічны, пры яго стварэнні былі выкарыстаны будаўнічыя матэрыялы з драўніны, а для апрацоўкі дрэва майстар ужыў тунгавы алей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya