"Трэніроўкі пачнем, як толькі пацяплее, магчыма, з мая, - распавяла інструктар, валанцёр Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна (ТЦСАН) Тамара Баранчук, якая практыкуе ёгу больш за 30 гадоў. - Удзельнічаць могуць не толькі пенсіянеры, але і ўсе жадаючыя. Займацца плануем 2 разы на тыдзень з 9:30 раніцы каля сцэны (недалёка ад галоўнага ўваходу)".
З сабой трэба мець дыванок для ёгі або плед. Практыкаванні доўжацца 2 гадзіны, уключаюць у сябе размінку, дыхальныя практыкі, а таксама навучанне медытацыі. Нагрузку інструктар дае па магчымасцях.
"У мінулым годзе ў нас пастаянна займаліся 30 чалавек, не толькі мінчане, але і госці сталіцы, - распавяла Тамара Баранчук. - Мяркую, што ў гэтым годзе колькасць жадаючых вырасце ў 2-3 разы".
Бясплатныя трэніроўкі плануюць праводзіць да 1 верасня.
blizko.by [1]
Спасылкі
[1] http://blizko.by/notes/v-loshitskom-parke-budet-besplatnaya-yoga-s-maya
[2] https://zviazda.by/be/tags/yoga
[3] https://zviazda.by/be/tags/loshycki-park