Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" прадставіць канцэртную праграму "Разам быць" у канцэртнай зале "Мінск" 23 мая, паведамілі арганізатары.
У праграму ўвойдуць песні з новага альбома і лепшыя кампазіцыі за шматгадовую гісторыю калектыву. "За год мы даем ад 80 да 100 канцэртаў, прычым больш за палову з іх за мяжой. Таму кожнае вяртанне ў Мінск для нас прыемнае і вельмі цёплае. Хочацца быць з нашымі сем'ямі і блізкімі, гуляць па вуліцах. Менавіта гэта адчуванне гармоніі і радасці мы заклалі ў назву вялікага сольнага канцэрта ў сталіцы", - распавёў мастацкі кіраўнік "Песняроў" Раман Козыраў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pesnyary
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzyka