Дабрачынная выстава бяздомных жывёл "Дарога дадому" пройдзе ў парку "Цівалі" 21 красавіка.
"З 13:00 да 18:00 будучых гаспадароў будуць чакаць 60 катоў і сабак. Усе чацвераногія ўдзельнікі выставы здаровыя, прышчэпленыя, стэрылізаваныя і гатовыя адправіцца ў новую хату. Валанцёры пазнаёмяць гасцей з падапечнымі, раскажуць пра характар і звычкі", - удакладнілі арганізатары.
Акрамя гэтага, увесь дзень на выставе будзе працаваць "Палатка дапамогі", куды можна прынесці корм, медыкаменты і цацкі для жывёл у прытулках, якім яшчэ не пашчасціла знайсці сям'ю.
Таксама наведвальнікаў чакае забаўляльная праграма, можна будзе зрабіць імгненнае фота на памяць, а дзецям не дадуць сумаваць аніматары.
mag.relax.by [1]
Спасылкі
[1] https://mag.relax.by/citynews/10570493-v-parke-tivoli-budut-besplatno-razdavaty-kotov-i-sobak/
[2] https://zviazda.by/be/tags/byazdomnyya-zhyvyoly
[3] https://zviazda.by/be/tags/civali
[4] https://zviazda.by/be/tags/daroga-dadomu