Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка, распачатая па даручэнні Прэзідэнта. Нагадаем, што падчас яе з запасу былі прызваны каля 2 тысяч ваеннаабавязаных. У гэтыя дні брыгада з імі завяршае марш у раён сканцэнтравання.
— Гвардзейская асобная механізаваная брыгада была адмабілізавана, — зазначыў міністр абароны Андрэй Раўкоў падчас выязнога пасяджэння «Дэпутацкага клуба» ў гэтым злучэнні. — Сёння брыгаду чакае агляд гатоўнасці да выканання задач. Неўзабаве прызваныя з запасу вернуцца дадому.
Тое, як прайшла праверка, яшчэ стане прадметам глыбокага аналізу. Але, па словах Андрэя Раўкова, папярэднія вынікі дэманструюць здольнасць войскаў прывесці сябе ў стан поўнай баявой гатоўнасці і выканаць пастаўленыя перад імі задачы. Самі ж праверкі боегатоўнасці праходзяць пастаянна. Яны ахопліваюць шмат аспектаў — ад прызыву ваеннаабавязаных да забеспячэння неабходнымі рэсурсамі.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-raukou
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily-belarusi-0