Спікерамі мерапрыемства выступяць аўтары кнігі "Блокчэйн: як гэта працуе і што чакае нас заўтра" Арцём Генкін і Аляксей Міхееў. Спецыялісты раскажуць пра тэхналогіі блокчэйна, лічбавізацыю грошай, грамадства і дзяржавы. Слухачы пазнаёмяцца з крыптаіндусрыяй, майнінгам, разнавіднасцямі крыптавалюты, а таксама даведаюцца пра перспектывы прымянення блокчэйн-тэхналогій у сферы адукацыі.
Лекцыя пройдзе 23 красавіка ў корпусе Белдзяржуніверсітэта па вуліцы Акадэмічная, 1 (4 паверх, канферэнц-зала). Уваход на мерапрыемства свабодны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя [1].
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра эканамічнай інфарматыкі БДУ і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Арцём Генкін — прафесар, доктар эканамічных навук, дзейны член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук. З'яўляецца спецыялістам у галіне тэорыі грошай і рэгулявання перадавых тэхналогій. Прэзідэнт Цэнтра абароны ўкладчыкаў і інвестараў і заснавальнік электроннага дзелавога часопіса "Інвест-Фарсайт".
Аляксей Міхееў — доктар эканамічных навук, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання і права Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Практык у сферы інвестыцыйнага бізнесу.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfiP0Li2S_YkKvf1epdxEsXWQVaQRwqBK6kly6xKYokE1O9Bw/viewform
[2] https://zviazda.by/be/tags/blokcheyn
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/arcyom-genkin
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-miheeu