Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Пагранічная служба Беларусі. 100 год", паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
З 20 красавіка выпускаюцца сярэбраныя манеты наміналам Br20 (проба сплаву 925, наклад - 1,5 тыс. штук), медна-нікелевыя - наміналам Br1 (тыраж - 2,5 тыс. Штук).
На манеце намаляваны геральдычны знак-эмблема памежнай службы Беларусі, а таксама малюнкі гербаў гарадоў, у якіх размяшчаюцца тэрытарыяльныя органы пагранслужбы.
Манеты адчаканены ў АТ "Манетны двор Польшчы" (Варшава).
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacbank