На VI Міжнародным фестывалі “Смаленскі каўчэг” драматычны тэатр беларускай арміі перамог ў намінацыі “Найлепшая рэжысура. Спектакль вялікай формы”, а артыста Гродзенскага драмтэатра Аляксандра Калагрыва прызналі пераможцам ў намінацыі “Найлепшая мужчынская роля другога плана”.
Прэстыжную ўзнагароду за найлепшую рэжысуру атрымала пастаноўка Марыны Дударавай “Рамэа і Джульета”, а высокая адзнака гродзенскаму акцёру дасталася за выкананне ролі Біці ў спектаклі “451 градус па Фарэнгейце” ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Генадзя Мушперта.
Такое меркаванне выказала кампетэнтнае журы, у складзе якога былі тэатральныя крытыкі, драматургі і мастакі з Расіі, Беларусі, Эстоніі і Ізраіля.
Дарэчы, на тэатральным форуме, які праходзіў з 10 па 17 красавіка, былі прадстаўлены 20 класічных і сучасных спектакляў розных жанраў. Сваё майстэрства дэманстравалі тэатральныя калектывы з Беларусі, Казахстана, Швецыі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, у тым ліку і вядомыя маскоўскія тэатры.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/teatr