21—22 красавіка ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння адбудзецца адкрыты турнір па баявым панкратыёне. Гэта грамадзянская версія ваенна-прыкладнога адзінаборства — армейскага рукапашнага бою. Прыняць удзел у ім могуць дзеці і юнакі дапрызыўнага ўзросту. Турнір прысвечаны Дню памяці Мараварскай роты.
Дарэчы, 20 красавіка 1985 года 1-я рота 500-га асобнага спецыяльнага атрада спецыяльнага прызначэння рушыла з афганскага Асадабада да паромнай пераправы цераз раку Кунар, атрымаўшы заданне прачасаць кішлак Сангам, які знаходзіўся ў Мараварскай цясніне. Разведчыкаў акружылі маджахеды. З 85 байцоў пад шквальным агнём загінуў 31. Сямёра, не жадаючы здавацца ў палон, падарвалі сябе штурмавой гранатай. Падмога здолела прарвацца праз міны толькі ў другой палове дня 21 красавіка.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-pamyaci-maravarskay-roty
[4] https://zviazda.by/be/tags/armiya