Герцагіня Кембрыджская Кейт, жонка прынца Уільяма, нарадзіла сына ў 11.01 па мясцовым часе, паведамляе ў панядзелак Кенсінгтонскі палац.
Немаўля важыць 3,8 кг. Дзіця стала пятым у чарзе на брытанскі трон і шостым праўнукам каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II.
Роды прайшлі ў лонданскай бальніцы Святой Марыі. Кейт даставілі ў бальніцу раніцай, яе суправаджаў муж.
Каралеўская сям'я не паведамляе, калі Кейт вернецца да ўдзелу ў публічных мерапрыемствах, аднак газета The Telegraph паведамляе, што герцагіня, верагодна, будзе прысутнічаць на вяселлі прынца Гары і Меган Маркл 19 мая.
У прынца Уільяма і Кейт ужо ёсць двое дзяцей. Старэйшы, Джордж, нарадзіўся 22 ліпеня 2013 года, малодшая, Шарлота, нарадзілася 2 мая 2015 года.
interfax.ru [1]
Спасылкі
[1] http://www.interfax.ru/world/609739
[2] https://zviazda.by/be/tags/gercaginya-kembrydzhskaya
[3] https://zviazda.by/be/tags/londan
[4] https://zviazda.by/be/tags/novanarodzhanyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/lizaveta-ii