У сталіцы ўступілі ў сілу новыя стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. Памеры ставак адзінага падатку зацверджаны рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт - партале Рэспублікі Беларусь. У параўнанні з 2017 годам стаўкі адзінага падатку адкарэктаваныя з улікам іх адаптацыі да інфляцыйных працэсаў.
Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Вольга Кішко растлумачыла, што акрамя таго, у пералік гандлёвых аб'ектаў стаўкі адзінага падатку, па якіх зменшаны на 10% дададзены рынак “Тутэйшы”, які размешчаны па адрасе: праспект. Партызанскі, 99.
Азнаёміцца са стаўкамі адзінага падатку можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале [1] і на рэгіянальнай старонцы інспекцыі МПЗ па г. Мінску сайта [2] Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] http://www.pravo.by/
[2] http://www.nalog.gov.by/ru/
[3] https://zviazda.by/be/tags/adziny-padatak