Урачы пскоўскай абласной бальніцы выпісалі ўсіх беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Псковам.
"Усіх жыхароў Беларусі мы выпісалі. Аднаго на рэанімабілі давезлі да мяжы, каб ён працягнуў лячэнне ў беларускіх клініках", - распавёў намеснік галоўнага ўрача бальніцы Ігар Дзітрых.
Як паведамлялася, 11 красавіка каля 5 гадзін раніцы на 258-м кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург-Невель у Струга-Красненскім раёне Пскоўскай вобласці сутыкнуліся [1] экскаватар Volvo і мікрааўтобус Mercedes. У мікрааўтобусе знаходзіліся дзевяць грамадзян Беларусі. Шасцярых з іх даставілі ў Пскоўскую абласную бальніцу з ударамі і пераломамі.
Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па арт. 264 КК РФ "Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкай шкоды здароўю".
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180412/1523511982-u-vyniku-dtz-u-pskouskay-voblasci-pacyarpeli-shesc-belarusau
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz