У ААТ "Нафтан" з-за пропуску газу прыпыненая праца адной з установак, паведамілі ў МНС.
На наваполацкім прадпрыемстве 24 красавіка спрацавала сігналізацыя па высокай тэмпературы ўнутранай прасторы печы ўстаноўкі атрымання вадароду комплексу "Гідракрэкінг". Пры дэталёвым аглядзе печы праглядаўся пропуск прыроднага газу ў адной з труб змеявіка. У сувязі з гэтым у штатным рэжыме была часова спынена работа абсталявання.
Пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына інцыдэнту - разгерметызацыя змеявіка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/naftan