У пятніцу, 27 красавіка, ва ўсіх парках Мінска адкрыліся атракцыёны — перад пачаткам працы былі правераны і атрымалі дазвол на працу ў сёлетнім сезоне.
У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага было няшмат наведвальнікаў, але дзеці і дарослыя з задавальненнем паспрабавалі "Кола агляду" і "Калабок", "Міні-джэт" і "Каліпса".
У сталіцы атракцыёны ўстаноўлены ў парках Чалюскінцаў, Горкага, 900-годдзя Мінска, 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. Усяго ў парках налічваецца каля 50 адзінак атракцыёнаў.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/sezon-atrakcyyonau