Буйное радовішча рубідыя выяўлена ў паўднёвакітайскай правінцыі Гуандун, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Як пацвердзіла правінцыйная асацыяцыя горнай прамысловасці, радовішча рубідыя разведаныя запасам у 175 тысяч тон выяўлена ў горадзе Хэюань. Гэта першае ў свеце радовішча чыстай рубідыевай руды, заявіла Кітайская федэрацыя горнай прамысловасці. Да гэтага рубідый здабывалі разам са спадарожнымі мінераламі.
Рубідый - гэта мяккі серабрыста-белы метал, выкарыстанне якога ў сферы новай энергетыкі мае вялікія перспектывы. У новым радовішчы таксама выяўленыя запасы больш чым дзесяці іншых мінералаў, уключаючы волава, вальфрам, свінец, цынк, медзь і золата.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya