Аб гэтым сведчаць археалагічныя артэфакты.
У пасёлку Дун’ян горада Вэйнань правінцыі Шэньсі (Цэнтральны Кітай) былі выяўленыя рэшткі рысу, пасля спецыялізаваных аналізаў ён быў вызначаны як штучны гатунак, які вырошчваўся 5800 гадоў таму, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Новыя археалагічныя знаходкі далі сведчанні для вывучэння пачатку і распаўсюджвання рысаводства. Дагістарычныя вывядзенне і вырошчванне рысу служыла ключавой роляй для нараджэння кітайскай цывілізацыі і росту насельніцтва. Зараз у навуковых колах маецца агульнае меркаванне, што рысаводства распачалася ў басейнах сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Чанцзян. А што тычыцца перыяду і працэсу яго распаўсюджвання, то пакуль яшчэ маюць месца значныя рознагалоссі па многіх пытаннях.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya