Букмекеры прадказваюць перамогу на "Еўрабачанні 2018" Ізраілю, 2-е месца - нарвежскаму музыканту беларускага паходжання Аляксандру Рыбаку, паведамляе БЕЛТА [1].
Таксама сярод фаварытаў значацца прадстаўнікі Францыі, Чэхіі, Балгарыі і Эстоніі. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ALEKSEEV з кампазіцыяй "Forever" знаходзіцца на 21-й пазіцыі.
Удзельнікі дадзенага маштабнага песеннага форуму ўжо прыбылі ў Партугалію і праводзяць рэпетыцыі. Конкурс песні "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Партугаліі з 8 па 12 мая. ALEKSEEV выступіць пад 8-м нумарам у першым паўфінале 8 мая [2].
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] http://zviazda.by/be/news/20180503/1525331569-belteleradyyokampaniya-pakazha-pershy-paufinal-eurabachannya-2018-8-maya
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/alekseev