Браты 88-гадовы Хуан Хуан Цюаньдэ і 78-гадовы Хуан Юечуан пражываюць у горадзе Гуйлінь Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна і займаюцца лоўляй рыбы на рацэ Ліцзян, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Аднак замест вуд яны выкарыстоўваюць баклана, марскую птушку, вядомую сваім рыбалоўным майстэрствам. Тысячы гадоў сяляне выкарыстоўвалі гэтую птушку для лоўлі рыбы ў рэках і азёрах па ўсім Кітаі, перавязваючы ёй горла, каб баклан не змог праглынуць буйную рыбу. Калісьці папулярнае рамяство цяпер ужо страціла сваю актуальнасць і даўно не прыносіць даходу. Затое ў горадзе Гуйлінь, багатым на унікальныя пейзажы гор і рэк, развіваецца індустрыя турызму, і кожны год сюды прыязджае нямала аматараў фатаграфіі.
Хуан Міндэ і Хуан Юечуан цяпер займаюцца тым, што пазіруюць для фатографаў, уваскрашаючы старажытнае рамяство лоўлі рыбы ў фотаздымках і узнаўляючы, тым самым, карціну сялянскага побыту жыхароў прыбярэжных раёнаў старога Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya