Ён выкарыстоўваецца для воблачных вылічэнняў.
Акадэмія навук Кітая апублікавала першы чып штучнага інтэлекту для воблачных вылічэнняў «Камбрыі MLU100», перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Гэта першы ў КНР воблачны чып, у тэорыі яго пікавая хуткасць дасягае перадавога ўзроўню ў свеце, 128 трлн. аперацый з фіксаванай кропкай у секунду. Варта адзначыць, што кампанія «Камбрыі» валодае двума лініямі прадукцыі - тэрмінальнай і воблачнай. У 2016 годзе кампанія выпусціла разумны тэрмінальны працэсар «Камбрыі 1А», які стаў першым у свеце камерцыйным IP-прадуктам, ужо шырока выкарыстоўваецца ў інтэлектуальных тэрміналах, у тым ліку мабільных тэлефонах кітайскай кампаніі «Хуавэй».
Воблачны чып, галоўным чынам, выкарыстоўваецца ў адпаведных вылічэннях, а менавіта ў серверах і цэнтрах апрацоўкі дадзеных. Ён здольны самастойна выконваць розныя складаныя інтэлектуальныя і хмарныя задачы. У параўнанні з іншымі чыпамі, MLU100 з'яўляецца больш магутным і складаным у распрацоўцы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya