Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць мець у бягучым годзе права на залічэнне без уступных выпрабаванняў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на адпаведныя спецыяльнасці.
У яго ўвайшлі 11 міжнародных спаборніцтваў: 59-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (2018 год, Румынія); 52-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі (2018 год, Беларусь); 50-я Міжнародная хімічная алімпіяда (2018 год, Славакія і Чэхія); 49-я Міжнародная фізічная алімпіяда (2018 год, Партугалія); 29-я Міжнародная біялагічная алімпіяда (2018 год, Іран); 15-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда ( 2018 год, Канада); 7-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат (2018 год, Італія); 12-я Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі (2018 год, Тайланд); 14-я Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы — (2018 год, Казахстан); 5-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёна (2018 год, Латвія); Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» (2017 год, Беларусь).
Уладальнікі дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў гэтых алімпіяд маюць права на залічэнне ў ВНУ без экзаменаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi-belarusi-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnyya-alimpiyady