Ва Украіне - ўспышка адру, за тыдзень на адзёр захварэла 1407 чалавек: 651 дарослы і 756 дзяцей. Пра гэта паведамляе tut.by [1] са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя Украіны.
Больш за ўсё новых выпадкаў зафіксавалі ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай, Чарнігаўскай вобласці і ў Кіеве.
З пачатку 2018 года на адзёр ва Украіне захварэў 15 261 чалавек - 6243 дарослыя і 9018 дзяцей. За гэты час ад ускладненняў адру памерла восем чалавек: шасцёра дзяцей і двое дарослых.
Нагадаем, выпадкі захворвання на адзёр зафіксаваныя і ў Беларусі. У красавіку адзёр быў дыягнаставаны ў дзіцяці ў Мінску - дзіця не было прышчэплена, сям'я вярнулася з Егіпта і Украіны. Нядаўна тры выпадкі адру дыягнаставалі ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Усе пацыенты не былі прышчэплены. Паведамлялася, што пад наглядам урачоў знаходзяцца яшчэ 10 чалавек, якія ўступалі ў кантакт з хворымі. Паводле папярэдняй версіі, адзёр прывёз грамадзянін Украіны, які прыехаў у Беларусь пагасціць. Першы выпадак адру ў краіне ў гэтым годзе выявілі ў Ваўкавыску ў пяцігадовай дзяўчынкі ў канцы лютага. Яна не была прышчэпленая, бо бацькі адмовіліся ад вакцынацыі.
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/world/593016.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/adzyor