Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае БЕЛТА [1].
Міністр пракаментаваў перспектывы поўнай адмены заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі. "Рухаючыся паступова, крок за крокам, мы вырашым усе пытанні, якія звязаны з адменай санкцый", - адзначыў Уладзімір Макей.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сказаў, што не бярэцца адказаць на пытанне, калі будуць канчаткова адмененыя ўсе санкцыі. Засталося некалькі такіх мер, якія дзейнічаюць у дачыненні да Беларусі, дадаў ён.
"Вынікі нашага ўзаемадзеяння з еўрапейскімі, амерыканскімі партнёрамі пацвярджаюць, што сёння мы знаходзімся ў сітуацыі, калі ўсе бакі імкнуцца да паступовага пашырэння пазітыўнай атмасферы", - заявіў Уладзімір Макей.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi