«Іра, Іруся, Ірэн — надзвычай непаседлівая дзяўчынка. Вельмі любіць пагаварыць, таму часам у нас дома нават і хвіліны цішыні не бывае, — піша яе мама Таццяна КНАЦЬКО з Мінска (на здымку).
— Дачушка — самы лепшы кампаньён для падарожжаў, любіць экскурсіі і актыўны адпачынак. Мае сваё асаблівае меркаванне па розных пытаннях. Абажае сабак — знаёмая з усімі, якія жывуць у нашым квартале».
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta