Такое меркаванне выказаў дацэнт кафедры паліталогіі, сацыялогіі і сацыяльнага кіравання факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ Аляксей БЯЛЯЕЎ на круглым стале, якія быў прысвечаны далучэнню моладзі да парламенцкай дзейнасці.
Мерапрыемства адбылося ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, удзел у ім прынялі не толькі парламентарыі, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, навуковых арганізацый, але і студэнты.
«Гэта праблема інфармаванасці ў цэлым нашага грамадства, — адзначыў палітолаг. — Трэба адыходзіць ад афіцыёзных формаў і набліжаць інфармацыю да чалавека. Гэта значыць, інфармаванне грамадства праз нейкія нефармальныя акцыі, дзейнасць маладзёжных парламенцкіх структур — так будзе сапраўды цікавей».
Як пракаментаваў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леанід ЦУПРЫК, на круглым стале не стаяла задача ўсеагульнай парламентарызацыі рэгіёнаў. «Не, гэта ўсё павінна выспець натуральным чынам. Адна з такіх яркіх формаў, як маладзёжны парламент, будзе стварацца там, дзе з'явіліся для гэтага неабходныя ўмовы», — сказаў дэпутат.
На яго думку, беларуская моладзь не спіць, будзіць яе не трэба, яна актыўна працуе і дзейнічае. Ён таксама дадаў, што ў нашай краіне шмат гадоў фактычна дзейнічае правобраз маладзёжнага парламента — БРСМ, іх функцыі ідэнтычныя.
Што неабходна для стварэння маладзёжных парламентаў? «Першае — наяўнасць лідараў, грамадска-актыўных маладых людзей, якія жадаюць займацца гэтай дзейнасцю, — гэта галоўная ўмова, — падкрэсліў Леанід Цупрык. — Па прымусе тут нічога не можа быць. Усё астатняе — матэрыяльная і арганізацыйная аснова, — тут дапамогуць улады».
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunaya-maladzyozhnaya-palityka
[5] https://zviazda.by/be/tags/maladzyozhnaya-palityka