31 мая ў Мінску ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў арганны канцэрт знакамітага арганіста з Мюнхена Арміна Бэкера пры дапамозе Інстытута імя Гётэ.
Армін Бэкер працуе ў ролі арганіста з 14 гадоў. Першыя ўрокі аргана Армін атрымаў у Эрнста Хофмана, вучня Карла Штраўбэ. Ужо шмат гадоў Армін Бэкер актыўна займаецца джазам, танга і музыкай з кіно. Яго праграмы ахопліваюць аранжыроўкі як у джазавых стандартах, так і творы класікаў танга, транскрыпцыі арыгінальных запісаў, імправізацыі і свае ўласныя кампазіцыі. Ён грае музыку ўсіх эпох: ад самага пачатку музыкі да найноўшых сучасных твораў, аднак аддаючы перавагу забытым кампазіцыям, або тым, якія выконваюцца рэдка. Армін Бэкер выступаў з канцэртамі бадай ва ўсіх краінах Еўропы і нават у Канадзе.
Таццяна Ткачова
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[5] https://zviazda.by/be/tags/argan
[6] https://zviazda.by/be/tags/arganny-kancert
[7] https://zviazda.by/be/tags/kascyol