Пройдзе ў Нанкіне.
Міжнародная выстава радараў пройдзе з 14 па 16 чэрвеня ў горадзе Нанкін, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая, паведаміла Кітайская асацыяцыя вытворцаў радараў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
На працягу трох дзён у Нанкіне адначасова пройдзе 9-я выстава электронна-інфармацыйных тэхналогій ваеннага і грамадзянскага прызначэння. На выставе будуць прадстаўлены радарныя сістэмы, абсталяванне і тэхналогіі ў галіне касманаўтыкі, авіяцыі, суднабудавання, вытворчасці зброі і ў іншых сферах. Арганізатар выставы таксама апублікуе сумесна з кампетэнтнымі ведамствамі Кітая і замежных краін даклад аб прагнозе тэндэнцыі развіцця радарных тэхналогій, правядзе больш за 10 мерапрыемстваў, уключаючы прэзентацыі прадукцыі, сімпозіумы, форумы.
З 2001 года Міжнародная выстава радараў праводзіцца раз на два гады. Выстава электронна-інфармацыйных тэхналогій ваеннага і грамадзянскага прызначэння праводзіцца раз у два гады з 2002-га.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya